Просмотры: 66

Падарожжа ў краiну слоў

Поделитесь этой новостью:

29 красавiка 2021 года ў групе падоўжанага дня 1-х класаў была праведзена гульня-спаборнiцтва «Падарожжа ў краiну слоў».

Выхаванцы «адправiлiся ў падарожжа» групамi, бо ў нялёгкiх выпрабаваннях заусёды лягчэй разам з сябрамi. Дзецi ў ходзе гульнi ўспамiналi беларускiя словы, якiя ўжо добра ведаюць, а таксама ўзбагачалi свой слоўнiкавы запас новымi словамi, трэнiравалi сваю памяць i ўвагу, старалiся апярэдзiць сапернiкаў у кемлiвасцi i здагадлiвасцi.

Спланаванае i праведзенае такiм чынам мерапрыемства актывiзуе маўленчую дзейнасць, развiвае творчыя здольнасцi вучняў, прывiвае любоў да роднай мовы i Радзiмы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *