Просмотры: 341

Вобраз маці праз вершы беларускіх пісьменнікаў

Поделитесь этой новостью:

Я слаўлю маму, бо яна – як Бог –
Усім прабачыць і усё даруе,
Яна для нас сабою ахвяруе,
Як аніхто пакуль яшчэ не змог.
Мікола Ляшчун

Ёсць вобраз, які жыве ў творчасці кожнага вядомага пісьменніка. Гэты вобраз нельга абмінуць, бо ён увасабляе самага дарагога чалавека ў жыцці — маці.

Вобраз маці, клапатлівай, пяшчотнай, бескарыслівай і самаахвярнай, авеяны самай высокай паэзіяй. Пісьменнікі зноў і зноў звяртаюцца да гэтага вобраза, бо ён невычарпальны, як і мацярынская любоў.

8 кастрычніка 2020 года ў школьнай бібліятэцы для вучняў 1-11 класаў была аформлена кніжная выстава “Вобраз маці праз вершы беларускіх пісьменнікаў” на якой былі прадстаўлены творы: (У. Ліпскага, «Мама. Малітва сына»; Р. Барадуліна, «Евангелле ад Мамы»; П. Броўкі, «Голас сэрца»; Я. Брыля, «Маці»; В. Зуёнка, «Падарожжа вакол двара»; Я. Янішчыц, «Выбранае» і інш.), аўдыякасета «Талака» (песні на вершы Л. Пранчака), рэпрадукцыі мастацкіх карцін М. Савіцкага, А. Кузьміча і інш.

Вучні пачатковай школы з вялікім задавальненнем расказвалі вядомыя ім вершы пра матулю, адказвалі на пытанні віктарыны “Як я ведаю сваю маці?”, а вучні 5-11 класаў з любоўю і пяшчотай дыкламавалі вершы пра маці.

Загадчык бібліятэкі С. Р. Калдыбаева,

біліятэкар А. Л. Дабравольцава

Поделитесь этой новостью:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *