Просмотры: 40

Загадкавая краіна і выбар прафесіі

Поделитесь этой новостью:

Загадкавая краіна

Сёння вучні 4”Г” і 4”В” класаў здзейснілі падарожжа ў “Загадкавую краіну”. Дзеці разам з героямі Васілінкай і Васільком адгадвалі герояў беларускіх народных казак, успомнілі назвы, паўдзельнічалі ў загадкавай віктарыне.

Усе ўдзельнікі засталіся задаволеныя.

Выбар прафесіі

Выбар прафесіі — адзін з самых адказных момантаў нашага жыцця. У свеце шмат прафесій, але ёсць адзіная, якая стане тваёй. Вельмі важна правільна яе абраць, бо шчаслівы той чалавек, хто з задавальненнем праводзіць час на працы. Як не памыліцца?

Многія задумваюцца аб тым кім быць ужо з маленства. Дзецям неабходна дапамагчы ў далейшым выбары. Так у  4-х  класах нашай школы прайшоў пазнавальны занятак «Дапаможам дзецям з выбарам прафесii: беларускае рамяство » Сумесна з бацькамі настаўнікі падрыхтавалі відэа экскурсію ў свет прафесій. Удзельнікі відэа сталі самі бацькі ,якія наглядна, на сваіх працоўных месцах, змаглі рассказаць   пра спецыфіку сваёй працы на беларускiх прадпрыемсвах. У час занятка  дзеці былі ўважлівыя і атрымалі шмат уражанняў.
Такое мерапрыемства дапаможа дзецям ў далейшым жыцці зрабіць выбар, вызначыць свае перавагі і выбраць кірунак для дасягнення мэты.
Поделитесь этой новостью:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *